Першы дзень V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Як гэта было? Сёння стартавала ўжо пятая суст…

Беларусы Замежжа

Першы дзень V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Як гэта было? 

Сёння стартавала ўжо пятая сустрэча беларусаў і беларусак з усяго свету. Канферэнцыя сабрала прадстаўнікоў дыяспараў, экспертаў і актывістаў, каб разам абмеркаваць актуальныя выклікі, падзяліцца досведам і ўзмацніць супрацоўніцтва паміж беларускімі супольнасцямі. У першы дзень афлайн удзел прынялі не менш за 185 чалавек.

Дзень адкрыла Святлана Ціханоўская з вітальным словам. У цэнтры ўвагі першай паловы дня — пытанне ідэнтычнасці: хто сёння беларусы замежжа і як сябе вызначаюць супольнасці па ўсім свеце. Дыяспары з розных краінаў падзяліліся паспяховымі кейсамі і практыкамі. Асобная дыскусія была прысвечана ўзаемадзеянню з донарамі — што працуе, а што патрабуе пераасэнсавання.

Завяршэннем дня сталі дэбаты кандыдатаў і кандыдатак у Каардынацыйную Раду пра ролю гэтага органа для беларусаў замежжа.

Што будзе чакаць удзельнікаў у другі дзень Канферэнцыі?
Заўтра, 2 траўня, удзельнікаў чакае працяг працы: новыя дыскусіі, практычныя сесіі і выпрацоўка сумесных падыходаў да ўмацавання глабальнай беларускай супольнасці.

Спасылка на анлайн-трансляцыю. Пачатак у 11:00 па мінскім часе.