Экалагічны квіз для дзяцей на беларускай мове з нагоды 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС Вільня…

Экалагічны квіз для дзяцей на беларускай мове з нагоды 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Вільня: 25 красавіка, 16:00. Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20
Батумі: 26 красавіка, 15:00. Асяродак, Клдзіашвілі 32
Талін: 26 красавіка, 16:00. Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у Эстоніі, Pärnu mnt 6
Клайпеда: 26 красавіка, 11:30. Erdvė goodų idėjoms, Manto g. 4

Экалагічны квіз на беларускай мове для дзяцей ад 7 да 10 гадоў пра дзікую прыроду Беларусі, «зялёныя» звычкі і выратаванне планеты.

Якімі могуць быць каманды: сямейная каманда (дзіця або некалькі дзяцей разам з адным дарослым); дзіцячая каманда (некалькі дзяцей і адзін суправаджаючы дарослы).

Уваход вольны, рэгістрацыя не патрабуецца. Калі ласка, вазьміце на гульню ручку або аловак.

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.

Поўны спіс мерапрыемстваў
па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну