25 сакавіка – значны дзень у жыцці кожнага беларуса. Менавіта ў гэты дзень была абвешчана незалежна…

25 сакавіка – значны дзень у жыцці кожнага беларуса. Менавіта ў гэты дзень была абвешчана незалежнасць нашай першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі, а нашымі дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.

Прайшло 106 год – змяняліся рэжымы і абрысы краін, змяніўся ўклад жыцця простых людзей, а беларусы да гэтай пары працягваюць змагацца за сваю незалежнасць і свабоду.

На сённяшні дзень за кратамі па палітычных матывах знаходзіцца больш за 1600 чалавек. Сярод іх – журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут, які незаконна ўтрымліваецца ў  турме трэці год.

Сёння, у Дзень Волі, беларусы Уроцлава ўжо чацверты раз (ад 2021 году) прайшлі маршам па вуліцах Уроцлава, каб нагадаць свету і самім сабе пра базавыя каштоўнасці існавання любой краіны: Свабода, Незалежнасць, Каштоўнасць чалавечага жыцця.

#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну