Беларусы Бельгіі сабраліся разам ў самым сэрцы Бруселя, каб адсвяткаваць 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай РэспублікіГэта быў дзень, напоўнены сэнсам і пачуццямі, калі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг — як сімвал нашай годнасці і свабоды. Разам паглядзелі фільм пра вытокі нашай незалежнасці, спявалі «Магутны Божа», і ў гэтых словах гучала нешта большае за музыку — вера, боль і надзея.
Асаблівым момантам сталі лісты палітвязням — цёплыя, жывыя словы падтрымкі тым, хто сёння не з намі, але заўсёды ў нашых сэрцах.
Дзень Волі — гэта не проста дата. Гэта пра нас. Пра тых, хто памятае. Хто верыць. Хто не здаецца.
Жыве Беларусь! #ДзеньВоліБеларусы Замежжа |
Даслаць навіну