У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі
Беларуская супольнасць у цэнтры Беластока адзначыла 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатарамі акцыі выступілі беларуская дыяспара Беластока, фонд “Тутака” і гарадскія ўлады Беластока.
З віншаваннямі да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады.
Падчас мітынгу са сцэны выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, а таксама ўкраінскай дыяспары.
Падчас акцыі ўдзельнікі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а са сцэны прагучалі знакамітыя «Муры» — па-беларуску і па-польску.
Мы святкуем Дзень Волі ў Беластоку, але ведаем: прыйдзе дзень, калі яго будуць свабодна адзначаць у самой Беларусі. І гэта будзе нашая агульная перамога.
Жыве Беларусь!
#ДзеньВолі
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну