22 сакавіка — дзень памяці Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя Беларусі

Беларусы Замежжа

Сёньня дзень памяці Кастуся Каліноўскага

22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў.

Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з войскамі Расейскай імпэрыі.

Паўстаньне Каліноўскага расейцы разграмілі. У студзені 1864 году Каліноўскага схапілі царскія жандары ў Вільні. Ваенна-палявы суд пастанавіў пакараць яго сьмерцю. Яму было 26 гадоў.

Парэшткі Кастуся Каліноўскага былі знойдзеныя і ўрачыста перапахаваныя ў 2019 годзе.

Кастусь Каліноўскі, літаграфія з сэрыі «Славутыя асобы Беларусі» Ляілеі Варэцы і Валянціна Варэцы


Больш пра даты і падзеі дня чытайце тут: https://smarturl.click/E10mV