Памерла жыхарка Мінска, якую паўгода таму асудзілі за ўдзел у пратэстах
Алены Панковай не стала ў лютым 2026 года. «Лена памерла раптоўна: быў чалавек — і больш няма. Вельмі страшна», — кажа сябар сям’і.
Летам 2025 года Панкову асудзілі па 342‑м артыкуле Крымінальнага кодэкса (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) — так кваліфікавалі ўдзел у маршах пратэсту. Яе справу разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
«Гэта значыць, што ў яе быў жорсткі графік жыцця — з дому на працу і назад. Мы не ведаем прычыны смерці Алены, няясна і тое, ці скардзілася яна здароўе. Але для хатніх хімікаў схадзіць да доктара — гэта вялікая лагістычная праблема, трэба неяк справіцца за тую «свабодную» гадзіну пасля працы. Альбо загадзя пісаць заяву і адпрошвацца ў інспектара».
Алена — географ па адукацыі. Яна любіла жывёл, вандроўкі і паходы, захаплялася вязаннем.
Па інфармацыі BelPol, у жанчыны застаўся 18‑гадовы сын.