Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаўУ Дзень Волі без …

Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

У Дзень Волі без волі…..
106 гадоў мінула з часу абвяшчэння незалежнасці Беларусі, але змрочныя і цёмныя часы для нашай краіны працягваюцца.

Дарагія нашы вязні, у вас рэжым забраў свабоду, голас, але не ў стане забраць годнасць і сумленне. Няхай наша падтрымка дае вам сілы і жаданне жыць.

Нагадваем цывілізаванаму свету пра існаванне турмы ў цэнтры Еўропы, крычым пра неабходнасць ратаваць беларусаў і беларусак з крыважэрных лап дыктаруры.

Жыве Беларусь!

#палітвязні
#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну