Штодзень мы апрацоўваем вашыя запросы і адказваем на вашыя пытанні па легалізацыі.
Мы ведаем, што даволі часта пры першым наведванні квэстуры прасіцелі не могуць падацца на ўцекацтва з-за вялікіх чэргаў і атрымліваюць запланаваны візіт на першасную падачу праз паўгады і больш. Некалькі разоў мы вырашалі такія сітуацыі. Цягам апошніх дзён атрымалася дапамагчы з падачай на ўцекацтва двум грамадзянам Беларусі, адзін з якіх не мог падацца на міжнародную абарону больш за 4 месяцы, а другі атрымаў запіс на лістапад гэтага года.
Калі ў вас ёсць праблемы з падачай на ўцякацтва – вы можаце напісаць нам. Мы прыкладзем усе намаганні для таго, каб вырашыць сітуацыю.