Выдатныя навіны для беларусаў і беларусак у НямеччынеМіхаіл Таўбэ, прадстаўнік Народнай амбасады Бе…

Выдатныя навіны для беларусаў і беларусак у Нямеччыне

Міхаіл Таўбэ, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне, рады падзяліцца значнымі зменамі ў заканадаўстве Нямеччыны, якія істотна аблегчаць жыццё беларусам і беларускам, якія імкнуцца да атрымання нямецкага грамадзянства.

З 26 чэрвеня 2024 года набываюць моц змены ў закон аб грамадзянстве Нямеччыны, якія прыносяць дзве ключавыя навіны для беларусаў і беларусак:

Магчымасць захавання беларускага грамадзянства:
Цяпер беларусы і беларускі могуць падавацца на атрыманне нямецкага грамадзянства, не адмаўляючыся ад свайго беларускага. Гэта адкрывае новыя магчымасці, спрашчаючы працэс інтэграцыі і даючы шанец на набыццё двайнога грамадзянства без неабходнасці адмаўляцца ад сваіх каранёў.

Адмена неабходнасці звароту да Лукашэнкі:
Яшчэ адным са значных момантаў з’яўляецца тое, што беларусам і беларускам больш не трэба звяртацца з просьбай аб адмове ад беларускага грамадзянства да рэжыму Лукашэнкі і дыктатара асабіста.  Гэта ўстараняе маральны і псіхалагічны бар’ер для многіх, хто лічыць непрымальным зварот да цяперашняга самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі.

Больш падрабязна азнаёміцца ​​са зменамі ў законе аб грамадзянстве Нямеччыны можна па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас