“Навошта ісці ў музей?” – адкажа Мікіта Моніч на анлайн-сустрэчы для Volnyja. А Volnyja раскажуць, ш…

“Навошта ісці ў музей?” – адкажа Мікіта Моніч на анлайн-сустрэчы для Volnyja.

А Volnyja раскажуць, што як працуе ментарская праграма падтрымкі для вызваліўшыхся палітзняволеных Беларусі і як да яе далучыцца, каб дапамагаць асабіста.


Мікіта Моніч – мастацтвазнаўца, экскурсавод і аўтар YouTube-канала “Около культуры” запрашае на анлайн-сустрэчу:

– Добры дзень! Мяне клічуць Мікіта Моніч, і я запрашаю Вас на размову аб карысці культуры для працы і жыцця.

Для аднаго чалавека спажыванне культурных прадуктаў з’яўляецца натуральнай часткай жыцця. А для другога зусім незразумела, навошта хадзіць у музей ці ў тэатр.

Я прапаную ператварыць гэтае шырокае і даволі абстрактнае пытанне “навошта ісці ў музей?” у значна больш інструментальны “па што?”. Якія простыя і карысныя для кожна_й навыкі можа даць рэгулярнае ўзаемадзеянне з мастацтвам?

У наш няпросты час драматычнай сучаснасці і невыразнай будучыні асабліва важнымі мне падаюцца тэрапеўтычная і каштоўнасныя функцыі культуры. Так што гэтыя тэмы чырвонай лініяй пройдуць праз усю лекцыю.

Расказваць буду з ілюстрацыямі, прыкладамі і, абавязкова, з гумарам. Таму што нішто так напэўна не забівае эфемерны цуд мастацтва, як звярыны ашчэр сур’ёзнасці ў падыходзе і залішняя напруга.

Далучайцеся!

Умовы ўдзелу
8 красавіка, 18:30 па Варшаве (19:30 па Мінску)
Працягласць сустрэчы – 1,5-2 гадзіны.
Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
Для ўдзелу просім зарэгістравацца тут!
Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты.
На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА