Набор заявак: моладзевы/моладзевая дэлегат/дэлегатка ад беларускіх дэмакратычных сілКангрэс мясцовы…

Набор заявак: моладзевы/моладзевая дэлегат/дэлегатка ад беларускіх дэмакратычных сіл

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы абвяшчае набор заявак на ўдзел у праграме Rejuvenating Politics у 2026 годзе.

У межах праграмы будзе адабрана 46 моладзевых дэлегатаў з розных краін, у тым ліку дэлегат/дэлегатка ад беларускіх дэмакратычных сіл, якія прымуць удзел у 50-й і 51-й сесіях Кангрэса.

Рашэнне аб прызначэнні моладзевага/моладзевай дэлегата/дэлегаткі ад дэмакратычных сіл Беларусі з 2026 года стала адным з вынікаў супрацы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кангрэсе, у склад якой уваходзяць чальцы і чаліні Каардынацыйнай рады, а таксама Беларускага Нацыянальнага Моладзевага Савета «РАДА» з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы.

Тры нагоды, чаму варта прыняць удзел
1⃣ Голас беларускай моладзі на еўрапейскім узроўні

Вы атрымаеце магчымасць прадстаўляць інтарэсы і досвед беларускай моладзі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы, удзельнічаць у дыскусіях і ўплываць на фармаванне палітык у сферы ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах.

2⃣ Унікальны досвед і міжнародныя кантакты

Удзел у сесіях Кангрэса — гэта практычны досвед працы ў міжнароднай інстытуцыі, знаёмства з моладзевымі дэлегатамі і дэлегаткамі з розных краін, а таксама магчымасць стаць часткай еўрапейскай супольнасці Rejuvenating Politics.

3⃣ Развіццё лідарскіх і прадстаўніцкіх кампетэнцый

Праграма дазволіць паглыбіць веды ў сферы дэмакратычнага ўдзелу, мясцовага самакіравання і моладзевай палітыкі, развіць навыкі публічных выступаў, аргументацыі і прадстаўніцтва інтарэсаў на міжнародным узроўні.

Каго мы шукаем?
Моладзь, якая:
– мае выразную сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі;
– актыўна ўдзельнічае ў грамадскім, моладзевым, адукацыйным жыцці або мясцовым самакіраванні;
– цікавіцца ўдзелам моладзі ў дэмакратычных працэсах;
– гатовая прадстаўляць перспектыву беларускай моладзі на еўрапейскім узроўні;
– пражывае па-за межамі Беларусі;
– прыме ўдзел у абедзвюх (50-й і 51-й) сесіях Кангрэса – 28.03-02.04, 24-29.10.
Важна: кандыдаты павінны быць гатовыя да публічнасці. Інфармацыя пра удзел моладзевага/моладзевай дэлегата/дэлегаткі ў сесіях Кангрэса будзе асвятляцца публічна, у тым ліку праз камунікацыйныя каналы арганізатараў.

Фінансавыя ўмовы ўдзелу
Арганізатары імкнуцца забяспечыць падтрымку дэлегата/дэлегаткі ў частцы пакрыцця выдаткаў. Удзел у другой сесіі будзе суправаджацца поўным пакрыццём выдаткаў (праезд, пражыванне). Што датычыцца першай сесіі, умовы пакрыцця выдаткаў знаходзяцца на стадыі ўдакладнення і будуць залежаць ад наяўнасці дадатковых рэсурсаў. Не выключаецца магчымасць, што выдаткі, звязаныя з удзелам у першай сесіі, удзельніку/удзельніцы спатрэбіцца пакрыць самастойна.

Інфармацыя па гэтым пытанні будзе даведзена да ведама адабранага/адабранай удзельніка/удзельніцы дадаткова.

Што ўключае заяўка?
Кандыдаты павінны:
-запоўніць афіцыйную аплікацыйную форму;
-адказаць на пытанні пра матывацыю, досвед і бачанне ўдзелу моладзі ў дэмакратычным жыцці;
-запісаць кароткае відэа (да 30 секунд) з адказам на пытанне пра чаканні ад удзелу ў праграме;
-дадатковым плюсам да заяўкі будзе рэкамендацыйны ліст ад арганізацыі (на ангельскай мове), з якой звязаны/звязаная заяўнік/заяўніца.
Важна: перад падачай заяўкі неабходна ўважліва азнаёміцца з поўным тэкстам Call for applications.

Тэрміны
Дэдлайн падачы заявак 29 студзеня 2026 г., да 18:00 CET. Вынікі адбору будуць паведамленыя да 10 лютага 2026 года.

Як падаць заяўку?
Запоўненую заяўку неабходна даслаць на адрас: [email protected]
Няпоўныя заяўкі або заяўкі, пададзеныя пасля дэдлайну, разглядацца не будуць.