Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Вуж» ЛазараўАляксей быў адным з першых беларусаў, хто стаў на абарону Украіны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Яго баявы шлях пачаўся ў першай беларускай роце, якая стала асновай Палка Каліноўскага.
«Вуж» удзельнічаў у бітве за Кіеў, кампаніі па вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцей, бітвах на Луганскім і Данецкім накірунках, працаваў у шматлікіх гарачых кропках на лініі фронту. Баявы шлях Аляксея скончыўся ў шэрагах 225-га асобнага штурмавога батальёна.
У Аляксея засталася жонка Вераніка. Падтрымаць яе можна наступным чынам:
Монобанк:
https://send.monobank.ua/jar/9YmSE1rEsAPayPal:
[email protected]Блік: +48518074897
Revolut:
https://revolut.me/maksimadelberg