21 снежня ў цэнтры Беластока, у скверы каля помніка Ежы Папялушку, адбылася акцыя салідарнасці з Ан…

21 снежня ў цэнтры Беластока, у скверы каля помніка Ежы Папялушку, адбылася акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ўсімі палітвязнямі Беларусі

Акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам, гэта таксама салідарнасць з іншымі палітвязнямі, якія знаходзяцца ў турмах у Беларусі, і патрабаванне іх вызвалення. Акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беластоку кожны месяц і пачаліся яшчэ ў 2021 годзе.

Падтрымліваючы Анджэя, мы падтрымліваем кожнага палітвязня Беларусі, якія гадамі знаходзіцца за кратамі за праўду і годнасць.

Гэтая акцыя штомесяц арганізоўваецца Саюзам палякаў Беларусі і Падляшскім аддзелам згуртавання «Wspólnota Polska».

Мы выходзім, каб патрабаваць:
свабоды Анджэю Пачобуту, Мікалаю Статкевічу, Сцяпану Латыпаву, Кацярыне Андрэевай, удзельнікам гурта Tor Band
і кожнаму палітычнаму зняволенаму Беларусі


МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!

Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну