У сераду, 10 снежня, беларусы рэгіёна Савой правялі для дзяцей крэатыўныя майстар-класы ў межах Міжнароднага Альпійскага Раства сумесна з мэрыяй АнсіДзеці з вялікім задавальненнем стварылі навагоднія ўпрыгожванні, паспрабавалі сябе ў ігры на дзіцячых цымбалах і знайшлі свой беларускі абярэг.
Дарослыя ж мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі і даведацца больш пра нашых палітзняволеных.
Да сустрэчы ў наступным годзе!
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну