Пяць гадоў таму, 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, былі заснаваныя Народныя амбасады БеларусіЗа г…
10.12.2025Беларусы Замежжа

За гэты час было шмат чаго зроблена, аднак адна місія яшчэ наперадзе: вызваліць Беларусь ад гвалтоўнага, жорсткага і незаконнага рэжыму.
З нагоды пяцігоддзя мы падрыхтавалі справаздачу аб нашай дзейнасці (тое, пра што можна пісаць публічна) за 2025 год.
У 2025 годзе Народныя амбасады Беларусі (НА) працягвалі замяшчалі функцыі рэжымных пасольстваў і заставацца важнай часткай дэмакратычных сіл Беларусі і іх фактычнымі прадстаўніцтвамі за мяжой. Прадстаўнікі і прадстаўніцы НА ўключаліся ў дэлегацыі дэмсілаў падчас візітаў, удзельнічалі ў пратакольных мерапрыемствах. Шырокім спектрам праектаў была прадстаўлена ня только дыпламатычная дзейнасць, але і культурная дыпламатыя.
Яскравым пачаткам года стала міжнародная кампанія «Бязвыбары», падчас якой НА арганізавалі акцыі «Лукашэнку ў шрэдар» у 14 гарадах свету, правялі шырокі маніторынг медыя і брыфінгі для палітыкаў і журналістаў.
Абарона інтарэсаў беларусаў за мяжой стала цэнтрам дзейнасці НА на працягу ўсяго года. Прадстаўнікі сеткі дапамагалі з атрыманнем пашпартоў замежніка, з вырашэннем праблем даведак і апастыляў, кансультавалі па пытаннях міжнароднай абароны, суправаджалі ў судах і дзяржаўных органах.
Падтрымка рэпрэсаваных беларусаў заставалася прыярытэтам. НА арганізоўвалі гуманітарныя зборы, удзельнічалі ў дабрачынных кампаніях, праводзілі новагоднія ініцыятывы для дзяцей палітвязняў.
Істотна ўзмацнілася міжнародная прысутнасць Народных амбасадаў: прадстаўнікі і прадстаўніцы ініцыятывы ўдзельнічалі больш чым у 25 міжнародных мерапрыемствах. Усталявалася стратэгічнае супрацоўніцтва з Радай Эўропы.
Асобным напрамкам працягвае быць падтрымка Украіны. НА удзельнічалі ў мітынгах у падтрымку Украіны, выступалі з прамовамі аб ролі беларусаў у супраціве расійскай агрэсіі і арганізоўвалі збор сродкаў для палка імя Кастуся Каліноўскага. Наладжана супраца з кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве па пытаннях дакументаў і банкаўскіх рахункаў. Разам з украінскімі партнёрамі НА супрацьстаялі дзейнасці прарасійскага Свята-Елізавецінскага манастыра: у некаторых краінах яго ўдзел у публічных мерапрыемствах быў спынены пры падтрымцы мясцовых уладаў і дзякуючы працы беларускіх і ўкраінскіх супольнасцяў.
Інфармацыйная праца засталася важнай часткай дзейнасці сеткі. НА актыўна апрацоўвалі звароты праз пошту і чат-бот, рыхтавалі рэгулярныя інфармацыйныя дайджэсты і падтрымлівалі пастаянную прысутнасць Народных амбасадаў у X і ў тэлеграм-канале.
Развіццё сеткі Народных амбасадаў у 2025 годзе працягнулася праз пашырэнне супрацы з Грузіяй, Малдовай, Тайванем, Партугаліяй, Украінай, з’яўленне новых актывістаў у Францыі і Літве.
Цудоўная навіна напрыканцы года – падрыхтоўка да адкрыцця Народнага консульства Беларусі ў Ніцце, якое становіцца яшчэ адным знакам таго, што сістэма Народных амбасадаў фарміруе ўстойлівую сетку прадстаўніцтваў, здольную выконваць дыпламатычныя, гуманітарныя і грамадскія функцыі ў інтарэсах беларусаў у замежжы.
Справаздача цалкам па спасылцы на нашым сайце.
Дзякуй усім!
Нашая праца працягваецца!
Жыве Беларусь!
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас