«Падаруй удзячнасць» — гэта дабрачынная ініцыятыва, якая ўжо трэці год запар робіць невялікія падару…

«Падаруй удзячнасць» — гэта дабрачынная ініцыятыва, якая ўжо трэці год запар робіць невялікія падарункі для беларускіх дабраахвотнікаў на Каляды і Новы Год

Нашыя хлопцы і дзяўчаты кожны дзень змагаюцца за нас, за нашае ЖЫЦЦЁ, нашыя будні, за магчымасць «называцца беларусамі»…

Яны змагаюцца ў цяжкіх, далёкіх ад камфорта умовах, далёка ад дома, родных, цяпла і любові.
Аднак мы хочам перадаць ім нашу любоў: словамі, смачным хатнім печывам, падарункамі, чымсьці карысным на такія блізкія для нас свята.

Далучайцеся да ініцыятывы «Падаруй удзячнасць» і:
– рыхтуйце/ перадавайце для беларускіх дабраахвотнікаў віншавальныя паштоўкі;
– падарункі і неабходныя рэчы на фронт;
– далучайцеся да агульнага выпякання навагодняга печыва, якое таксама будзе перададзена на фронт.

Віншавальныя паштоўкі
Вы можаце напісаць свае віншаванні з Новым Годам і Калядамі, падзякаваць за ўсё, што яны робяць для вас з вамі кожны дзень, пажадаць ім хуткага вяртання і шмат шчасця.

Печыва
Вы можаце далучыцца да агульнай выпечкі печыва, якая адбудзецца ў Святы вечар у розных месцах Украіны.

Падарункі і патрэбнае на фронт
Вы можаце адправіць падарунак або патрэбнае на фронт непасрэдна хлопцам.

Паштоўкі і падарункі для сем’яў дабраахвотнікаў, вэтэранаў, іх сем’ям, загінуўшых ваяроў та іх сем’ям.

Вы таксама можаце напісаць свае святочныя віншаванні і падзякі або адправіць падарунак сем’ям дабраахвотнікаў.

Ініцыятар падзеі: Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне / Святлана Шаціліна

Пажадана адправіць свае віншаванні для паштоўкі/ падарункі да 25.12.25.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі звяртайцеся: @SvetlanaShatilina (telegram)

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас