Памяці Уладзіміра Караткевіча — 95 гадоў
Сёння спаўняецца 95 гадоў з Дня Нараджэння вялікага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
У гонар яго творчасці ў Бруселі прайшоў спектакль
«Жарсці Караткевіча», створаны рэжысёрам і даследчыкам яго творчасці Васілём Дранько-Майсюк і актрысай Аленай Баяравай.
Гледачы даведаліся шмат невядомых фактаў з жыцця і творчай спадчыны Караткевіча, акунуліся ў атмасферу яго літаратурнага свету і яшчэ раз адчулі веліч беларускай культуры.
Давайце шанаваць памяць вялікага майстра і перадаваць любоў да беларускай літаратуры новым пакаленням!
Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну