Учора ў Мастаўлянах на Беласточчыне адбылася асаблівая і кранальная падзея — урачыстае адкрыццё інф…

Учора ў Мастаўлянах на Беласточчыне адбылася асаблівая і кранальная падзея — урачыстае адкрыццё інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага

Месцы, дзе пачаўся шлях чалавека, які запаліў іскру беларускай самасвядомасці і стаў голасам нашага народа.

Месцазнаходжанне інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага на мапе:
https://maps.app.goo.gl/cN2J9X1Kittcg1E37

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, беларусы і палякі. Мы сабраліся тут разам, каб сказаць:
памяць немагчыма забіць, калі яна жыве ў сэрцах людзей.

Роўна 6 гадоў таму ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.
Гэта быў момант вяртання годнасці героям.
І сёння мы працягваем гэтую справу — захоўваем тое, што ў Беларусі спрабуюць сцерці.

Пакуль у Беларусі рэжым зносіць помнікі Каліноўскаму і вынішчае ўсё нацыянальнае, тут, у Польшчы, мы аднаўляем беларускую гісторыю, памяць і праўду.
Бо Каліноўскі жыве ў нашай памяці і нашых учынках. А значыць — жыве і Беларусь.

І сёння мы кажам гучна і адкрыта:

Беларусь — перадусім.
Памяць — мацнейшая за цемру.
Праўда — мацнейшая за хлусню.
А надзея — мацнейшая за адчай.


Мы, беларусы, — народ, які нельга знішчыць.
Наша гісторыя — тое, што нельга сцерці.
Мы — голас, які нельга заглушыць.


Дзякуй усім, хто быў сёння побач.
Дзякуй тым, хто захоўвае беларускую культуру, мову і нацыянальныя сімвалы.
Дзякуй тым, хто не маўчыць і не здаецца.

Разам мы пераможам!

Жыве Беларусь
Слава Украіне
Niech żyje Polska!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну