Што рабіць, калі беларускія спецслужбы спрабуюць завербаваць вас за межамі краіны? Беларускія спецсл…

Што рабіць, калі беларускія спецслужбы спрабуюць завербаваць вас за межамі краіны? 

Беларускія спецслужбы ўсё часцей спрабуюць вербаваць грамадзянаў Беларусі за межамі краіны — у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых дзяржавах. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў у відэа патлумачыў, як паводзіць сябе ў выпадку спробаў вярбоўкі беларускімі спецслужбамі за мяжой:

1. Не адказвайце на падазроныя прапановы працы і паведамленні ад незнаёмых асобаў, нават калі яны ведаюць вашае поўнае імя.
2. Калі кантакт адбыўся — не згаджайцеся, не перадавайце асабістую інфармацыю, не дасылайце дакументы.
3. Калі вам пагражаюць або шантажуюць — адразу звяртайцеся ў паліцыю ці органы нацыянальнай бяспекі краіны, дзе вы знаходзіцеся.

«Беларусам у выгнанні трэба заставацца пільнымі і трымацца разам. Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй — не маўчыце і паведаміце пра гэта праваахоўным органам той краіны, дзе знаходзіцеся»,

— адзначыў Марозаў.