У Мехелене адчыніўся Храм Міру — сімвал надзеі і салідарнасціУ бельгійскім горадзе Мехелен адбыўся …

У Мехелене адчыніўся Храм Міру — сімвал надзеі і салідарнасці

У бельгійскім горадзе Мехелен адбыўся ўрачысты старт Тыдня міру, які адкрыўся стварэннем Храма Міру (Vredestempel).
Гэты сімвалічны праект аб’яднаў людзей з розных краін і арганізацый, якія праз творчасць паказалі, як яны разумеюць і адчуваюць паняцце мір.

Кожны сцяг у Храме Міру быў зроблены ўдзельнікамі з розных супольнасцяў і стаў сімвалам надзеі, узаемапавагі і адзінства.

Падчас адкрыцця праваабарончыя арганізацыі пісалі лісты палітвязням з розных краін свету, выказваючы ім падтрымку і салідарнасць.

Да гэтай ініцыятывы далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі і падпісалі больш за 50 паштовак з пажаданнямі свабоды, веры і надзеі беларускім палітвязням.

«Мір пачынаецца з чалавека — з яго слова, учынку і адкрытага сэрца. Храм Міру нагадвае, што разам мы мацнейшыя, калі гаворым не пра вайну, а пра тое, што нас аб’ядноўвае», — адзначылі арганізатары.

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну