VI фестываль беларускай традыцыйнай песні «Беларусь старажытная»8 лістапада 2025 году ў Новавіленск…

VI фестываль беларускай традыцыйнай песні «Беларусь старажытная»

8 лістапада 2025 году ў Новавіленскім культурным цэнтры Вільні адбудзецца 6 фестываль беларускай традыцыйнай песні ” Беларусь старажытная “.
Гэтая падзея ўвайшла ў жыццё беларускай дыяспары як вялізарнае Купальскае вогнішча для будучага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі.
Не толькі для беларусаў Літвы і аматараў музыкі.

У праграме выкананне традыцыйных беларускіх спеваў фальклорнымі гуртамі з Літвы, Польшы і Беларусі. Майстар-класы па традыцыйным свевам. Падчас іх удзельнікі змогуць стаць не проста гледачамі, а далучыцца да важнага працэсу нацыянальнага сталення. Навучыцца тэхнікі выканання традыцыйных беларускіх песень розных рэгіёнаў сваёй Радзімы.

Таксама фестываль прапануе магчымасць ўбачыць і пачуць беларускія музычныя народныя інструменты. Адчуць сабе побач з тым што было актуальна і якія 500 год таму!

Сярод удзельнікаў фестывалю:
гурт „Абра“ (кіраўнік Эдвардс Клінтс, Латвія)
гурт „Тургелянка“ (Данута Міхайлоўская, в. Тургелі, Літва)
гурт „Язняле“ (Інгрыда Валенціене, Езнас, Літва)
гурт „Мальвы“ (Наталля Міранец, Каўнас)
гурт „Ойра“ (Вячка Красулін, Літва)
беларускі аматарскі камерны хор „Навокал“ (дэрыжор Дэймантас Рашчынскіс, Літва)
гурты „Жэмерва“ і „Асочнікі“ (Дарафей і Анна Фіонікі, Польшча)
Сяржук Доўгушаў (Польшча)
гурт „Беларускі цуд“ (Святлана Чакушка, Літва)
ансамбль „Лаукіс“ (Ліяна Шаркайце-Вілуме, Літва)
асацыяцыя бацькоў беларускіх дзяцей у Літве (Вадзімір Заранкін)
а таксама салісты Паліна Курановіч і Юры Несцярэнка (Літва)

Фестываль беларускай традыцыйнай песні ” Беларусь старажытная ” пад патранажам Рады БНР – унікальная магчымасць адчуць жывую Беларусь. Адчуць яе сэрца сярод свайго. Праз дух традыцыйнай культуры вы зможаце пачуць аўтэнтычныя песні і атрымаць праз супольнасць беларусаў Літвы сэрца-зніч. Каб полымя гарэла бясконца нібыта на Купаллі.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну