Блінкен, Бербак, Кэмеран, Сэжурнэ. Святлана Ціханоўская – пра вынікі дыялогу з прадстаўнікамі G7На сустрэчы міністраў G7
упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету –
Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.
Пасля завяршэння мерапрыемства беларуская лідарка эксклюзіўна падзялілася вынікамі івэнту G7.
Што важнага адзначыла Святлана Ціханоўская? «На сустрэчах я заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама распавяла пра палітвязняў: нашыя людзі паміраюць у турмах. Мы гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці – не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў».
«У гэтыя дні прымаецца важнае рашэнне аб дапамозе Украіне – і я спадзяюся, што яно будзе прынятае. Бо лёсы нашых краінаў узаемазвязаныя».
«Я ўдзячная ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца за перамены ў нашай краіне.
Ведайце, свабодны свет нас падтрымлівае. А я буду рабіць усё магчымае, каб пытанне Беларусі не сыходзіла з міжнароднага парадку дня».
Цалкам аповед лідаркі пра візіт у Італію глядзіце ў відэа.
На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі (https://t.me/tsikhanouskaya/4726) была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані…