II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працуГэта сустрэча арганізацый, ініцыятыў, правааба…
26.09.2025Беларусы Замежжа

II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу
Гэта сустрэча арганізацый, ініцыятыў, праваабаронцаў і актывістаў. Мэта Кангрэсу — каардынацыя намаганняў па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.
Праграма:
26 верасня, Варшава — абмеркаванне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новых тэндэнцый рэпрэсій і працы па падтрымцы і вызваленні палітзняволеных.
27 верасня, Варшава — фестываль #67ВольныДзень. Паслухаць канцэрт на беразе Віслы можна бясплатна, але вітаюцца ахвяраванні на дапамогу палітзняволеных.
28 верасня, Познань — кірмаш ініцыятыў, прэзентацыі арганізацый і адкрытыя дыскусіі.
Фонд “Краіна для Жыцця” таксама бярэ ўдзел у Кангрэсе. Наш праектны дырэктар Вячаслаў Жукаў будзе спікерам на панэлі. Ён раскажа пра патрэбы і інструменты няўрадавага сектара, а таксама прэзентуе праект “Летнікі для дзяцей палітзняволеных”.
Такія сустрэчы даюць магчымасць каардынаваць агульныя намаганні, дзяліцца досведам і знаходзіць новыя спосабы дапамогі.
Падрабязная праграма — тут
Глядзіце трансляцыю — тут