У Коўне зьбіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску
Збор грошай абвясьціла беларуская сябрына Коўны. Адкрыцьцё плянуецца 23 лістапада, на Дзень Літоўскіх ваяроў. Беларусы Коўны хочуць адкрыць шыльду на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месьціўся Беларускі Асобны Батальён — беларуская вайсковая адзінка ў складзе Літоўскай арміі.
Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзыдэнта Літвы Антанаса Смэтаны, 51 жаўнеры былі адзначаныя найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжам Віціса, пішуць арганізатары. Яны спадзяюцца прыцягнуць на зборы 3900 эўра.