Школа народнай дыпламатыі!Паважаныя сябры!Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школ…

Школа народнай дыпламатыі!

Паважаныя сябры!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.

У чацвер, 18 красавіка ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае Анатоль Лябедзька.

Спадар Лябедзька – дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XII і XIII скліканняў, кіраўнік Цэнтру “Еўрапейскі дыялог”.

Тэма лекцыі: “Еўрапарламент. Праца з лакальнымі парламентамі”.

Анатоль распавядзе нам:
– Што такое Еўрапарламент;
– Вядучыя партыі Еўрапарламенту;
– Лакальныя парламенты;
– Групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі;
– Як і чаму дыяспарам і НКА працаваць з парламентамі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы
https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMtd-CorDwpE92ZwUgsvmTuX-kAefXeiOVU

Дадаць у гугл каляндар.

Чакаем вас!

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас