Асацыяцыя “Талака” просіць дапамогі: трэба абставіць часовы дом для беларускіх уцекачоў.Адзначаецца, што ў шэлтэры цяпер нічога няма — зусім! Ён абсалютна пусты. Туды трэба ўсё: ад відэльца да ложкаў, ад фіранак да пліты.
Арганізаваць жытло для ўцекачоў справа вельмі няпростая, патрабуе маральных сіл і грошай. Сілы ёсць, а грошай/абсталявання не стае.
Дапамажыце асацыяцыі ў гэтай добрай справе — праект доўгатэрміновы і вельмі патрэбны.Можаце прывезці штосьці для шэлтара ці даслаць? Пішыце сюды:
@talakaAPS (кантакт у ТГ)
[email protected]Гэта — спасылка на данат. Вы вельмі патрэбныя цяпер, як ніколі.