Рады пазнаёміць Вас са спецыялісткай Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакаткай і медыятаркай Йоан…

Рады пазнаёміць Вас са спецыялісткай Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакаткай і медыятаркай Йоаннай Скорыцкай.

Спадарыня Йоанна будзе праводзіць юрыдычныя кансультацыі ў галіне:

сямейнага права, з асаблівым акцэнтам на абарону інтарэсаў непаўналетніх: спагнанне аліментаў, вызначэнне парадку зносін з дзіцем, вырашэнне судом важных пытанняў, што датычацца дзіцяці, кантроль за сітуацыяй у сям’і/у дзіцяці, меры апекі, бацькоўскія правы і іх абмежаванні;
• доступу да сацыяльных дапамог;
інстытуцыйнай падтрымкі ў крызісных сітуацыях (выкраданне дзіцяці адным з бацькоў, дзеці-замежнікі ў прыёмных сем’ях і выхаваўчых установах, працэдура «Блакітнай карты» і інш.).

Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: [email protected]

Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітвязням і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.