Павел Латушка і Юрась Зянковіч дамовіліся пра ўзаемадзеянне ў пытаннях прыцягнення да адказнасці Лук…
20.08.2025Беларусы Замежжа

Павел Латушка і Юрась Зянковіч дамовіліся пра ўзаемадзеянне ў пытаннях прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за здзейсненыя злачынствы
Адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з былым палітвязнем, адвакатам Юрасем Зянковічам.
Павел Латушка прадставіў стратэгію дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па пытаннях прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за злачынствы супраць беларускага народа (злачынствы супраць чалавечнасці), за здзяйсненне акту агрэсіі супраць Украіны, за ваеннае злачынства — незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў/праз Беларусь, а таксама працу па выкарыстанні інструментаў універсальнай юрысдыкцыі ў краінах, дзе цяпер пражываюць беларусы — ахвяры рэжыму.
Юрась Зянковіч паінфармаваў аб магчымасці выкарыстання прававой сістэмы Злучаных Штатаў Амерыкі для дасягнення адказнасці ў дачыненні да Лукашэнкі, яго памагатых, сілавікоў, суддзяў і ўсіх, хто датычны да рэпрэсій у Беларусі. Пры гэтым ён прадставіў падыходы да ініцыявання грамадзянскага працэсу ў амерыканскіх судах з патрабаваннем выплаты грашовых кампенсацый ахвярам.
Павел Латушка і Юрась Зянковіч дамовіліся пра ўзаемную падтрымку і супрацоўніцтва ў пытаннях дасягнення справядлівасці для ахвяр рэпрэсій і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.