Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…

​​​​ Набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага!Studium Europy Wschodniej інфармуе аб…

*

​​​​ Набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага!

Studium Europy Wschodniej інфармуе аб наборы на адну з найлепшых стыпендыяльных праграмаў для беларусаў – праграму імя Кастуся Каліноўскага!

Падаць заяўку могуць беларусы:

– якія ў год прыёму або ў год папярэдні яму былі адлічаны з беларускіх ВНУ па палітычных прычынах
– якія па палітычных прычынах не могуць навучацца ў Беларусі
– якія з’яўляюцца выпускнікамі незалежнага Гуманітарнага ліцэю ім. Якуба Коласа ў Менску

Для кандыдатаў, якія не валодаюць польскай мовай, прадугледжаныя моўныя курсы. Пасля заканчэння курсаў стыпендыяты павінны будуць самастойна паступіць у абраны ВНУ, выконваючы ўсе патрабаванні, што прад’яўляюцца замежнікам.

Памер стыпендыі складае 1250 злотых для студэнтаў, якія навучаюцца на моўным курсе і на першым узроўні вышэйшай адукацыі, а таксама 1500 злотых для студэнтаў магістратуры.

Падрабязней аб стыпендыі можна пачынаць на старонцы https://studium.uw.edu.pl/program-im-kalinowskiego/nabor-do-programu-im-k-kalinowskiego/

Заяўкі на праграму прымаюцца да 15 траўня 2024 году па адрасе [email protected]