Матэрыялы для акцый у Польшчы 9 жніўня ад падпісчыкаў!Дарагія беларусы ў Польшчы!Калі вы плануеце д…

Матэрыялы для акцый у Польшчы 9 жніўня ад падпісчыкаў!

Дарагія беларусы ў Польшчы!
Калі вы плануеце далучыцца да акцый 9 жніўня ў вашым горадзе – скарыстайцеся гатовымі плакатамі (на польскай мове), прысвечанымі падзеям 2020 года, рэпрэсіям, змаганню і салідарнасці.

Файлы для друку (PDF/Docx)

Усе плакаты падрыхтаваныя ў фармаце A3 з інфарматыўным тэкстам, які трэба чытаць зблізку.
Усяго: 16 старонак у альбомнай арыентацыі.
Каб зрабіць усё акуратна і зручна, раім выкарыстоўваць шалюгі (sztalugi).

Рэкамендуем такі варыянт на Allegro:
https://allegro.pl/oferta/sztaluga-malarska-aluminiowa-plenerowa-trojnozna-170cm-pokrowiec-17496569420
Цана: 35,90 zł
Вага: 0.3 кг
Матэрыял: метал
Складаецца, лёгкая, зручная – ідэальна для вулічнай акцыі.

Хітрасць: калі ўстаўляць у шалюгу аркуш ДВП або фанеры, то можна змясціць на ім 4 плакаты фармату A3 адразу!

Раздрукоўвайце, распаўсюджвайце, далучайцеся! Наша праўда павінна быць бачная!
Жыве Беларусь!