Арт-праект «Амбасада Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі» ў гасцях у беларуска-латышскай сям’і гісторык…

Арт-праект «Амбасада Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі» ў гасцях у беларуска-латышскай сям’і гісторыка Алега Латышонка
з Беласточчыны прадоўжыў акцыі ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў:


Уладзімір Дубоўка (15.07.1901-20.3.1976), адзін з самых цікавых і адметных беларускіх паэтаў, дэбютная кніга паэзіі якога «Строма» карысталася шалёным поспехам. У юнацтве ён актыўна выдае кнігу за кнігай, яго бяруць на працу ў Крэмль перакладаць на беларускую мову савецкія законы, ў 1925 ён аймае пасаду старшыні цэнтральнага бюро «Маладняка», а потым ён сярод тых, хто пратэстуе супраць «прымітывізацыі» і «палітызацыі» мастацтва, адзін з заснавальнікаў новага элітнага літаб’яднання  «Узвышша». Дубоўка – аўтар верша «За ўсе краі, за ўсе народы свету» (1926), з радкамі: 

     « Масква сусвету вушы прашумела
      Пра самавызначэнне аж да зор.
      Смаленск дзе? Невель?
      Гомель дзе падзела?
      Стварыла гомельскі ганебны калідор.»

Паэта арыштоўваюць у 1930м па справе надуманага Саюза вызвалення Беларусі  і высылаюць на 27 гадоў!!!
       Рэдкі выпадак, калі творца пасля 30 гадоў зацішша не проста пачне зноў друкавацца, але нават атрымліваць прэміі за свае вершы, а за тры гады да сьмерці напіша цудоўную кнігу ўспамінаў «Пялёсткі».

За заўчасную сьмерць і жыццёвыя пакуты сапраўдных патріётаў беларускай ідэі адказны рэпрэссіўныя расейскі, савецкі і сённяшні рэжымы, якія намагаюцца задушыць ўсё беларускае.

Не прабачым!
Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну