Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…

Просьба перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і скарэктаваць правілы …

*

Просьба перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і скарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў

Змест звароту

Мы, ніжэйпадпісаныя выбаршчыкі, выказваем глыбокае абурэнне і здзіўленне з нагоды выключэння Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады ад “Еўрапейскага выбару”. Лічым гэта рашэнне несправядлівым і надуманым, грунтуючыся на фармальнай неадпаведнасці імя і прозвішча ў пашпарце з публічна выкарыстоўваемым імем.

Аліна Коўшык з’яўляецца вядомым і паважаным палітыкам, які актыўна займаецца пытаннямі нацыянальнага адраджэння і мае шырокую падтрымку сярод насельніцтва. Мы перакананыя, што яе ўдзел у выбарах робіць значны ўнёсак у дэмакратычны працэс і прадстаўляе інтарэсы многіх беларусаў.

Грунтуючыся на выкладзеным вышэй, мы настойліва просім:

1. Перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

2. Адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, каб у будучыні пазбегнуць падобных сітуацый. Аднаго сапраўднага прозвішча, пад якім кандыдат вядомы грамадскасці і актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, павінна быць дастаткова для рэгістрацыі.

Больш падрабязна азнаёміцца з петыцыяй і падпісаць яе можна па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну