Як падтрымаць беларускія арганізацыі ў Літве і Польшчы пералічыўшы адсотак з падаткаў? Гайд! Да 2 т…

Як падтрымаць беларускія арганізацыі ў Літве і Польшчы пералічыўшы адсотак з падаткаў? Гайд!

Да 2 траўня кожны беларус і беларуска, якія працуюць у Літве і Польшчы мусяць падаць падатковую дэкларацыю і адпаведна заплаціць падаткі за 2023 год.

Але падаткі гэта не толькі рэзкае пагаршэнне фінансавага становішча вашага гаманца і «цудоўны» настрой на дзень, АЛЕ і добрая магчымаcць падтрымаць сваіх! Бо беларусы, якія жывуць у гэтых краінах, могуць пералічыць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) са сваіх падаткаў у любую беларускую арганізацыю і тым самым падтрымаць іншых беларусаў.

І так, гэта не дадатковы адсотак да вашых падаткаў, а частка ад падатку, які вы і так плаціце.

Як гэта працуе ў Літве?

Усе вельмі проста і вам спатрэбіцца літаральна 5 хвілін.

Вось падрабязная інструкцыя, дзе ўсяго 10 крокаў

А як у Польшчы?

Таксама проста. Адзінае, што ў Польшчы спосаб пераводу часткі вашых падаткаў будзе залежыць ад абранай формы падаткаабкладання. 

Але і тут ё падрабязная інструкцыя

Такім чынам можна патрымаць любую беларускую арганізацыю ў гэтых краінах. У тым ліку, можна далучыцца да праекту «Будуй сваё» ад платформы «Новая Беларусь», і пасля разам вырашыць на што менавіта пойдуць вашыя падаткі.

Дарэчы, гэтаму праекту ўжо другі год, і летась у ім узялі ўдзел больш за 265 беларусаў і беларусак, якія разам сабралі каля €47 000. На гэтыя грошы ўжо адкрылі беларускую бібліятэку ў Вільні, а ў Польшчы — ствараюць і сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.

Таму падтрымлівайце сваіх!

@motolkohelp

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Падтрымайце сваіх! Але памятайце, што гэта можна зрабіць толькі да 2 траўня.