Навіна для тых, хто жадае падтрымаць беларускіх ваяроў ня толькі данатамі на зброю, але і добрымі сл…

Навіна для тых, хто жадае падтрымаць беларускіх ваяроў ня толькі данатамі на зброю, але і добрымі словамі:
цяпер у Рэфорум Будва прымаюць лісты нашым героям на фронт. Першыя лісты ад чальцоў дыяспары Беларусаў у Чарнагорыі ўжо паляцелі адрасатам.

Калі вы ня маеце знаёмых сярод беларускіх дабраахвотнікаў, у вас усё роўна ёсць шанец падзякваць ім асабіста – вашыя лісты будуць перададзеныя адмысловай поштай каліноўцам.

Хлопцы на “нулі” зараз бароняць ня толькі Свабоду Ўкраіны, але і добрае імя беларусаў ад ганьбы. І ім трэба ведаць, што не дарэмна. Далучайцеся да акцыі!

Калі вы маеце што прапанаваць альбо спытаць пра акцыю, пагрукайцеся да арганізатара @Crnaart з Дыяспары беларусаў у Чарнагорыі.

Пабачымся!