Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава з’ехала з Беларусі — яна ўпершыню за 4 гады пабачыла сваіх дзяцей
Кранальным відэа ў Facebook падзялілася яе маці, Ганна Канавалава.
У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.
Вядома, што ў Антаніны за час зняволення моцна сапсаваўся зрок — ёй нават прызначылі трэцюю групу інваліднасці. 15 снежня яна выйшла на волю.