Сустрэча беларусаў у Кіеве да Дня роднай мовы 21 лютага ў валанцёрскім цэнтры “Сустрэча” у Кіеве адб…

Сустрэча беларусаў у Кіеве да Дня роднай мовы

21 лютага ў валанцёрскім цэнтры “Сустрэча” у Кіеве адбылася цёплая і натхняльная сустрэча беларусаў Украіны, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Госці мерапрыемства чыталі вершы, разважалі пра значэнне беларускай мовы ў сучасным свеце і дзяліліся сваімі гісторыямі захавання і развіцця культурнай спадчыны ў эміграцыі. Асабліва кранальным момантам стала прысутнасць украінцаў, якія з 2013 года вывучаюць і размаўляюць па-беларуску, падтрымліваючы беларускую культуру і салідарнасць паміж нашымі народамі.

Такія ініцыятывы не толькі аб’ядноўваюць беларусаў за мяжой, але і натхняюць на далейшае развіццё нацыянальнай культуры і захаванне моўнай ідэнтычнасці.

Дзякуем усім, хто далучыўся да “Сустрэчы”! Разам мы захоўваем і развіваем нашу мову!