Шрэдар-пол — вынікі акцыі «Лукашэнка ў шрэдар» ад Народных амбасадаў БеларусіПадчас выбараў звычайн…

Шрэдар-пол — вынікі акцыі «Лукашэнка ў шрэдар» ад Народных амбасадаў Беларусі

Падчас выбараў звычайна праводзіцца exit poll — апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў пасля галасавання. Але ж той фарс, які адбываўся ў Беларусі 26 студзеня, немагчыма назваць выбарамі. Таму мы вырашылі зрабіць shredder poll — апытанне на уваходзе бюлетэняў у шрэдар у працэсе галасавання.

У межах акцыі ўсім ахвотным прапанавалася выбраць з 6 бюлетэняў — супраць якога Лукашэнка яны хочуць прагаласаваць, і апусціць адзін альбо некалькі з іх у шрэдар:

1⃣Прыхільнік гітлера
У 1995 годзе Лукашэнка заявіў, што бачыць нацысцкую Германію ў якасці ўзору для прэзідэнцкай рэспублікі ў Беларусі;

2⃣Тыран
У 1996 годзе Лукашэнка пры падтрымцы Расіі арганізаваў дзяржаўны пераварот, распусціў парламент і атрымаў неабмежаваную ўладу;

3⃣Забойца
У 1999 годзе Лукашэнка загадаў выкрасць і забіць сваіх асноўных палітычных апанентаў. Іх целы да гэтага часу не знойдзеныя;

4⃣Тэрарыст
У 2010 годзе Лукашэнка загадаў арыштаваць усіх кандыдатаў, якія хацелі балатавацца супраць яго на прэзідэнцкіх выбарах, і жорстка падавіць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў;

5⃣Злачынца супраць чалавечнасці
З 2020 года ў выніку гвалтоўнага падаўлення прадемакратычнага руху было арыштавана і падвергнута катаванням больш за 60 000 беларусаў, больш за паўмільёна былі вымушаны з’ехаць у выгнанне. Паводле дадзеных ААН, узровень і цяжар катаванняў могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавецтва;

6⃣Ваенны злачынца
У 2022 годзе Лукашэнка дазволіў расійскім войскам-акупантам пачаць агрэсіўную вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі і выкарыстоўваць беларускую зямлю для лагістычнай падтрымкі гэтай агрэсіі і абстрэлаў украінскай тэрыторыі.

Вынікі наступныя:

У Любляне два кандыдаты “ваенны злачынца” (нумар6⃣у выбарчым спісе) і “злачынца супраць чалавечнасці” (нумар5⃣) набралі аднолькавую колькасць галасоў — другі тур не спатрэбіўся;

У Варшаве (галасаванне таксама праходзіла падчас паседжання Каардынацыйнай Рады і маршу) першае месца атрымаў нумар5⃣у выбарчым спісе — “злачынца супраць чалавечнасці”;

У Ніцы з мінімальнай перавагай “перамог” Лукашэнка-тэрарыст, нумар4⃣у выбарчым спісе;

У Тэль-Авіве большасць прагаласавала за супраць1⃣нумара ў выбарчым спісе — “прыхільніка Гітлера”;

У Балонні не атрымалася вызначыць “пераможцу”. Больш таго, кожны з 6 “кандыдатаў” набраў прыкладна па 20% — гэта магчыма, бо зрабіць выбар было насамрэч цяжка і людзі апускалі ў шрэдар некалькі бюлетэняў;

У Таліне першае месца за нумарам4⃣у выбарчым спісе – “тэрарыст”;

У Стакгольме “перамогу” атрымаў “ваенны злачынца“, нумар6⃣у выбарчым спісе;

У Аўстрыі была магчымасць прагаласаваць ажно ў трох гарадах: Вене, Грацы і Клагенфурце. У выніку “перамог” нумар2⃣у выбарчым спісе – “тыран“;

У Сакрамэнта, Кёльне, Лондане і Шарлат не атрымалася вызначыцца, якога Лукашэнка людзі ненавідзяць больш, таму ўсе “кандыдаты” набралі прыкладна аднолькавую колькасць галасоў.

Але нельга проста так узяць і перастаць апускаць Лукашенка ў шрэдар — зараз гэтая магчымасць ёсць ва ўсіх наведвальнікаў Офісу дэмакратычнай Беларусі ПАРЭ ў Страсбургу.

Таксама шрэдар і бюлетэні будуць перададзены ў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве.

Жыве Беларусь!

#бязвыбары2025

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас