WANTED ALEXANDER LUKASHENKO. Контракцыя супраць агітацыі лукашыстаў у Сербіі.
Нядаўна ў Бялградзе адбыўся аўтапрабег ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, а затым на вуліцах сербскай сталіцы з’явіліся плакаты з выявай дыктатара. Ініцыятарам усяго гэтага стала адыёзная прарасійская арганізацыя “Наши”.
Балканскі сектар арганізацыі РУХ вырашыў нагадаць сербскаму народу кім сапраўды з’яўляецца беларускі дыктатар і што з ім трэба рабіць.
У адказ, на цэнтральных вуліцах Бялграду, з’явіліся плакаты на сербскам мове аб вышуку злачынцы. Ён вінаваціцца – за шматлікія злачынствы супраць беларускага народу. Ніжэй ідзе інструкцыя, што рабіць пры яго абнаружэнні – калі вы яго знойдзеце, неадкладна адпраўце яго ў Гаагу!
Акрамя гэтага былі ідэнтыфікаваныя ўсе месцы з плакатамі лукашыстаў і неўзабаве выявы дыктатара адправіліся ў сметніцы, дзе ім самае месца.
Нагадаем, нядаўна лукашысцкая агітацыя таксама была заўважана ў Вене. Але на яе аператыўна адрэагавала Аўстрыйская філія РУХУ і правяла контракцыю ў адказ.
НЕ ЛУКАШЫСЦКАЙ ПРАПАГАНДЗЕ Ў ЕЎРОПЕ!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну