Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гад…

Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы

Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гадоў зняволення за краты выйшла моцная жанчына, маці і праваабаронца.

З 3 студзеня 2021 года яна прайшла праз усе формы ціску і ізаляцыі, але не зламалася. 1 лютага 2025 года Паліна нарэшце атрымала свабоду.

За мяжой яе чакалі двое сыноў і муж.
Сёння яны зноў разам.