Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так …

Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі

26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так званыя прэзідэнцкія выбары, падчас якіх Лукашэнка чарговы раз незаконна ўзурпаваў уладу. Выбарчыя камісіі складаліся толькі з прыхільнікаў рэжыму, незалежнае назіранне было забаронена — вынікі такіх «выбараў» былі ўсім вядомы загадзя.

Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. Каб прыняць удзел у галасаванні нам прапанавалі прыехаць у Беларусь.

У адказ на гэтае ў шматлікіх гарадах і краінах свету адбыліся мерапрыемства супраць бязвыбараў.

Акцыі «Лукашэнка ў шрэдар» ад Народных амбасадаў Беларусі прайшлі ў Любляне, Варшаве, Ніцы, Тэль-Авіве, Сакрамэнта, Таліне , Балонні, Кёльне, Стакгольме, Аўстрыі (Вене, Грацы, Клагенфурце), Лондане, Шарлат. Да акцыі таксама далучыліся чальцы і чаліні Каардынацыйнай Рады.

Розныя бюлетэні з выявамі Лукашэнка з задавальненнем апускалі ў шрэдар і ў Вільні, Брусэлі, Філадэльфіі.

У Варшаве падчас маршу беларусы пранеслі па вуліцах горада вялізарны бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 330 метраў.

Акцыі і мерапрыемствы таксама адбыліся ў Кіеве, Вільні, Чыкага, Празе, Уроцлаве, Клайпедзе, Беластоку, Рызе, Швейцарыі, Любліне, Берліне і інш. гарадах і краінах свету.

Дзякуючы ўсім вам, кожнаму і кожнай, хто не здаецца і не перастае змагацца – галасы беларусаў замежжа чутныя!
Чутныя і ўсяляюць упэўненасць у дэмакратычных краінах, чутныя і грэюць веру вольных духам беларусаў і беларусак у Беларусі, а гэтак жа прымушаюць баяцца няўхільнасці кары за злачынствы дыктатарскага рэжыму і яго паслугачоў.

Пахне Чабор!
Жыве Беларусь!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну