Час няўмольна ляціць наперад. Вось і надыйшоў самы прыгожы месяц года – майРасцвілі сады, усё вакол …

Час няўмольна ляціць наперад. Вось і надыйшоў самы прыгожы месяц года – май

Расцвілі сады, усё вакол квітнее і цешыць вока, сонейка сагравае сваімі цёплымі праменнямі. А вы ў няволі, у засценках за кратамі, закладнікі  рэжыма: нязломныя, стойкія і такія родныя…

Дарагія нашы беларусы і беларускі, чые Народзіны прыпадаюць на май, жадаем вам вытрымаць і не зламацца. Няхай цеплыня нашых сэрцаў і спагада пранікнуць праз муры да вас і сагрэюць у цяжкую хвіліну. Ведайце, мы памятаем пра вас і робім усё магчымае, каб хутчэй усе мы сталі вольнымі.
Свабоду беларускаму народу!

З павагай, беларускі і беларусы Беластока.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну