Сёння — 14 гадоў Плошчы-2010. Да жніўня 2020-га гэта была адна з самых масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Яе жорстка разагналі сілавікі. На вуліцы Мінска выйшла, па розных ацэнках, ад 15 да 40 тысяч чалавек.
Тады Лукашэнку прыпісалі 79,65% галасоў, кандыдату ад апазіцыі Андрэю Саннікаву — 2,43%. Яшчэ да аб’яўлення вынікаў у той вечар напалі на кандыдата ў прэзідэнты паэта Уладзіміра Някляева. Яго з разбітай галавой забралі ў шпіталь.
Пасля Плошчы затрымалі кандыдатаў Кастусёва, Міхалевіча, Рымашэўскага, Саннікава, Уса, Статкевіча, а агулам — больш за 700 чалавек, у тым ліку журналістаў.