У шведскім парламенце ў пятніцу, 13 снежня, адбыліся дэбаты наконт прытулку беларускім уцекачам
У дыскусіі прынялі ўдзел міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутатка ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк. У ходзе дэбатаў Карына Эдэрбрынк адзначыла, што сітуацыя, у якой беларускім уцекачам, якія рызыкуюць быць жорстка рэпрэсаванымі на радзіме, адмаўляюць у прытулку, з’яўляецца недапушчальнай. Міністр па міграцыі Юхан Фашэль падкрэсліў, што Міграцыйнае агенцтва зараз праводзіць перагляд сваёй працы з беларускімі заяўнікамі, і справаздача чакаецца ў бліжэйшы час.
Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:
“Я вельмі ўдзячны дэпутатцы Карыне Эдэрбрынк за тое, што яна ўзняла пытанне пра недасканалую апрацоўку спраў беларускіх уцекачоў. Мы не сумняваемся, што міністр Юхан Фашэль, урад і ўсе палітычныя партыі падзяляюць жаданне забяспечыць дасканалы прававы разгляд гэтых спраў. Але, на жаль, на практыцы гэта не рэалізавана – не з-за злой волі, а з-за працяглай няздольнасці зразумець драматычныя змены, якія адбыліся ў Беларусі з 2020 года. Краіна ператварылася ў беспрэцэдэнтную дыстапічную, лічбавую тыранію, дзе з дапамогай штучнага інтэлекту таталітарная дзяржава спрабуе кантраляваць усе актыўнасці грамадзян. Гэта ўключае тое, што яны робяць, пішуць у сацыяльных сетках, чытаюць, выказваюць у прыватных паведамленнях і нават тое, што яны думаюць.
Мы чакаем, што справаздача Міграцыйнага агенцтва дапаможа ліквідаваць гэтыя недахопы“.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас