Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмыНашыя чытачы паведамляюц…

Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы

Нашыя чытачы паведамляюць, што сілавікі змяшчаюць у афіцыйныя файлы спісаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў траянскія праграмы, якія могуць збіраць вашыя дадзеныя.

Ужо некалькі чытачоў знайшлі такіх «шпіёнаў» на сваіх камп’ютарах.

Калі ласка спраўдзьце свае камп’ютары на наяўнасць такіх файлаў і выдаліце іх. Дбайце пра сваю бяспеку.