На анлайн–аўкцыёне прадстаўлены ўнікальныя працы таленавітых беларускіх мастакоў:
Павел Лабурдаў Надзея Саяпіна Цемра Яраслаў Кірвель Лявон Вольскі Юры Стыльскі Дар’я Калечыц Эльга Папова
Як прыняць удзел? 1⃣ Заходзь на сайт і абяры карціну, якая цябе натхніла. 2⃣ Зрабі стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму. 3⃣ 25 снежня мы скантактуемся з пераможцамі.
Усе выручаныя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці. Разам мы можам зрабіць гэты свет лепшым і падарыць радасць тым, каму яна зараз так патрэбна!