Пяшчота разліласяУ падтрымку эстафеты салідарнасці «Галасы праз межы» беларусы і беларускі знялі кр…

Пяшчота разлілася

У падтрымку эстафеты салідарнасці «Галасы праз межы» беларусы і беларускі знялі кранальны ролік пра родную краіну. 

Далучылася да праекта і Святлана Ціханоўская. Разам з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі яна адказала на простыя (насамрэч не) пытанні пра Беларусь: пра людзей, культуру, свае любімыя мясціны і самую смачную ежу.

Эстафета «Галасы праз межы» («Voices Across Borders») стартавала ў кастрычніку. Яна аб’ядноўвае беларусак і беларусаў па ўсім свеце, каб яны сталі галасамі тых, хто зараз не можа гаварыць унутры краіны.

Праект складаецца з канцэртаў, выстаў, спектакляў, лекцый і іншых мерапрыемстваў, падчас якіх удзельнікі і ўдзельніцы расказваць пра сапраўдную Беларусь і збіраюць сродкі для палітвязняў. Эстафета працягнецца па 18 снежня, фіналам стане імпрэза ў Варшаве.

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!

Сайт: globalbelarus.info
Збор: BYSOL
Facebook: Voices Across Borders
Instagram: voices_acrossborders

#ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас