У Капенгагене працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»На …

У Капенгагене працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

На працягу лістапада ў сталіцы Даніі можна наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя». Яе героі — пяцёра палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны»: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.

Israels Plads, 1361 Copenhagen
_____________________

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Паказ у Капенгагене стаў магчымы дзякуючы дапамозе Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Праект ужо быў прадстаўлены ў Вільні (Літва), Познані (Польшча) і Берліне (Германія).