Танцы, узвар, саламяныя павукі і нечаканыя факты пра Эмі УайнхаўсУ Эдынбургу ў межах эстафеты «Гала…

Танцы, узвар, саламяныя павукі і нечаканыя факты пра Эмі Уайнхаўс

У Эдынбургу ў межах эстафеты «Галасы праз межы» прайшоў вечар «Get to know Belarus».

Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай дыяспары пазнаёмілі шатландцаў з Беларуссю: з нашай культурай, традыцыямі, прыродай, кухняй, людзьмі.

Падчас мерапрыемства таксама распавялі і пра палітычную сітуацыю, парушэнні правоў чалавека і ўвесь той жах, які зараз адбываецца ў нашай краiне. Госці івэнту падтрымалі данатамі дабрачынны збор у падтрымку беларускіх палітвязняў, які праходзіць падчас эстафеты салідарнасці.

На здзiўленне больш за ўсё гасцей уразiлi самыя простыя рэчы: наша ежа, цеплыня i гасцiннасць.

Дзякуючы распрацаванаму арганізатарамі эстафеты пакету «пад ключ» зрабіць такое мерапрыемства можа кожны і кожная з вас!

Хочаце падтрымаць Беларусь і правесці такі івэнт у сваім горадзе? Пішыце ў асабістыя ў Instagram альбо праз сайт.

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!

#ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну