Навіны эстафеты ў падтрымку Беларусі «Voices Across Borders» 9 лістапада ў Варшаве кулінарная блоге…

Навіны эстафеты ў падтрымку Беларусі «Voices Across Borders»

9 лістапада ў Варшаве кулінарная блогерка і шэф-кухарка Алеся Княжэвіч зладзіла «Беларускі бранч» са смачнымі стравамі, жывой музыкай, прасэка і цёплай атмасферай.

11 лістапада ў Вене прайшоў монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection», прысвечаны палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай. Пасля спектакля таксама адбылася дыскусія з удзелам беларускіх палітычных дзеячаў і дзеячак.

12 лістапада ў Лондане прайшла выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» мастачкі Ксішы Ангелавай.

14 лістапада ў Ашдодзе прайшоў вечар «БЕЛАРУСКІ НАПЕЎ» з цікавымі майстар-класамі, забаўляльнай праграмай, пачастункамі і сюрпрызамі.

Сёння стала вядома, што «Еўрарадыё» стала інфармацыйным партнёрам эстафеты — на апошнія навіны з Беларусі пра ўзмацненне рэпрэсій трэба адказваць, у тым ліку, умацаваннем салідарнасці.

Велізарная каштоўнасць і гонар эстафеты – гэта тое, што да яе далучаюцца не толькі буйныя арганізацыі, але і звычайныя людзі па у‌сім свеце.

Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце, якая зараз жыве ў Вільні. Жонка былога палітвязня і не па чутках ведае, што адбываецца ў турмах Беларусі. Яна падтрымала эстафету «Галасы праз межы» і вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў.

Сачыце за мерапрыемствамі ў Instagram, Facebook і
на сайце https://globalbelarus.info.
Далучыцца бяспечна да эстафеты можна тут.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас